АІС «Разлік-ЖКП» — адзіная агульнарэспубліканская інфармацыйная сістэма па ўліку, разліку і налічэнню платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем. Сістэма ажыццяўляе поўны цыкл вядзення асабовых рахункаў у кожным населеным пункце Рэспублікі Беларусь.
АІС «Разлік-ЖКП» выконвае налічэнні і пераразлікі платы за паслугі, улік ільгот, дазваляе перадаць рахункі на аплату ў АРІП і атрымліваць інфармацыю аб аплатах, пералічыць грашовыя сродкі канкрэтным пастаўшчыкам паслуг, ажыццявіць рассылку паведамленняў на email і весці працу з прыборамі ўліку выдатку рэсурсаў, захоўваць гісторыю налічэнняў і аплат, фармаваць справаздачы і аналітыку і г.д.
Інфармацыя аб памеры ўзнагарод размешчана ў
Зборніку ўзнагарод за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ «НКФА «АРІП» (і іншымі ўдзельнікамі АРІП).
Узаемадзеянне ўдзельнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з
Правіламі функцыянавання адзінай агульнарэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем. Для заключэння дагавора далучэння неабходна азнаёміцца з
Парадкам заключэння дагавораў далучэння. Узаемадзеянне ўдзельнікаў АІС «Разлік-ЖКП» пасля заключэння дагавора далучэння ажыццяўляецца ў адпаведнасці з
Рэгламентам інфармацыйнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў АІС «Разлік-ЖКП».
Пасля заключэння дагавора далучэння неабходна накіраваць у адрас ААТ «НКФА «АРІП»
заяўку для арганізацыі сувязі з выкарыстаннем статычнай IP-адрасацыі.
Пасля прадастаўлення з боку тэлекамунікацыйнага аператара IP-адраса неабходна накіраваць у адрас ААТ «НКФА «АРІП»
ліст.
Для скасавання дамовы далучэння
Неабходна прадаставіць* у адрас ААТ «НКФА «АРІП» ліст па форме:
* Ліст прадастаўляецца ў тэрмін не пазней чым за 30 (трыццаць) каляндарных дзён да меркаванай даты скасавання дамовы далучэння.