Дополнительное меню

Аплата па QR-коду

QR-код — гэта двухмерны штрыхкод, які складаецца з чорных і белых пікселяў і дазваляе кадыраваць да некалькіх сотняў сімвалаў. Гэта можа быць звычайны тэкст, адрас у Інтэрнэце, тэлефон, каардынаты якога-небудзь месца або плацежные рэквізіты

Візуальнае адлюстраванне QR-кодаў і сам прынцып іх дзеяння палягчаюць карыстальнікам чытанне закладзеных даных з дапамогай сучасных мабільных тэлефонаў, аснашчаных камерамі.

Пералік месцаў, дзе прымаецца аплата, пастаянна пашыраецца.

Скарыстацца плацельшчыку сэрвісам можна наступным чынам:
1. Прыйсці або звярнуцца ў арганізацыю (краму, агенцтва, кавярню, рэстаран…..), якая падключана да данага сэрвісу.
2. Абраць і заказаць тавар або паслугу.
3. Абраць выяву QR-кода, які адпавядае патрэбнаму тавару або паслузе.
4. Адсканіраваць QR-код:

  • скарыстаўшыся спецыяльнай праграмай на смартфоне або ў Viber (Настройкі / QR-код)

альбо

  • скарыстаўшыся для сканіравання праграмай мабільнага банкінга з падтрымкай QR-кодаў (сёння гэта ААТ "Белінвестбанк", ЗАТ "БТА Банк", ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Парытэтбанк", ОАО "Тэхнабанк"), а таксама праграма v-banking
5. Перайсці на старонку аплаты.
6. Аплаціць.
7. Атрымаць тавар або паслугу.

Функцыю аплаты праз QR-код актыўна ўкараняюць у свае мабільныя праграмы банкі Рэспублікі Беларусь, а пералік арганізацый, далучаных да сэрвісу ўвесь час расце.

Усім Вытворцам паслуг: юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, фізічным асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць, не звязаную з прадпрымальніцкай у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, ААТ «НКФА «АРІП» дае магчымасць хуткага і простага спосабу падключэння да АРІП пры дапамозе новага сэрвісу E-POS.

Для падключэння да сэрвісу дастаткова заключыць дагавор, пасля чаго Вытворцу паслугі даюцца рэквізіты доступу (лагін і пароль) у асабісты кабінет. У асабістым кабінеце карыстальніка выконваецца рэгістрацыя гандлёвых пунктаў, фарміраванне і выстаўленне рахункаў на аплату праз сістэму «Разлік», у тым ліку ў выглядзе QR-кода, атрыманне інфармацыі аб выкананых плацяжах у рэжыме рэальнага часу.

Вытворцы паслуг, якія жадаюць падключыцца да данага сэрвісу або атрымаць дадатковую інфармацыю па парадку падключэння і выкарыстання сэрвіса E-POS, могуць пакінуць заяўку або звярнуцца ў наш кантакт-цэнтр на кароткі нумар 141 для атрымання кансультацыі.

  • СЦІСЛАЯ ПРЭЗЭНТАЦЫЯ АБ РАБОЦЕ СЭРВІСУ

Матэрыялы для спампавання