Дополнительное меню

Старшынёй Праўлення АРІП прызначаны Сяргей Сяргеевіч Бенэдзіс

Рашэннем Назіральнага савета ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя» АРІП» з 19 красавіка 2021 года на пасаду Старшыні Праўлення прызначаны Сяргей Сяргеевіч Бенэдзіс.

Сваю кар'еру ў банкаўскай сферы Сяргей Бенэдзіс пачаў у 1995 годзе ў акцыянерным банку рэканверсіі і развіцця АБ «РРБ-Банк».

Працаваў на кіруючых пасадах у Славянскім сумесным акцыянерным камерцыйным нафтавым банку «Славнафтабанк», у Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, у ААТ «АСБ Беларусбанк».

З 25.03.2016 па 18.04.2021 працаваў на пасадзе намесніка Старшыні Праўлення ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП».

Сяргей Сяргеевіч Бенэдзіс змяніў на гэтай пасадзе Алену Ўсеваладаўну Антоні, вызваленую ад пасады ў сувязі з выхадам на пенсію.

Алена Ўсеваладаўна Антоні ўзначальвала ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» больш за 4-х гадоў.

За гэты час ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» дасягнула выдатных вынікаў і зарэкамендавала сябе як кампанія, якая садзейнічае развіццю плацежнай інфраструктуры і тэхналогій у фінансавым сектары.

У 2020г. Алена Ўсеваладаўна стала лаўрэатам конкурсу «Чалавек Справы-2020» у намінацыі «За істотны ўклад у развіццё фінансавага рынку краіны».