Iнфармацыя для акцыянераў
Гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ "НКФА "АРІП" 31.03.2023
Адкрытае акцыянернае таварыства «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора» (далей – ААТ «НКФА «АРІП»), размешчанае па адрасе: 220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Талстога, д. 6, 3 паверх, к. 303, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Назіральнай рады ад 27 лютага 2023 года (пратакол №4)
гадавы Агульны сход акцыянераў адбудзецца 31 сакавіка 2023 года ў 10.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Талстога, ком.401 і будзе праводзіцца ў вочнай форме дыстанцыйна з выкарыстаннем праграмна-апаратных сродкаў і тэхналогій і электроннай сувязі.
У парадак дня гадавога Агульнага сходу акцыянераў (далей - Сход) уключаны пытанні:
1. Аб зацвярджэнні «Гадавой справаздачы аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці, выкананні бюджэту і Стратэгічнага плана развіцця ААТ «НКФА «АРІП» за 2022 год».
2. Аб выніках рэвізійнай праверкі дзейнасці ААТ «НКФА «АРІП» за 2022 год.
3. Аб зацвярджэнні гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «НКФА «АРИП» за 2022 год з улікам аўдытарскага заключэння ў складзе: бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, справаздачы аб змяненні ўласнага капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў, заўваг да гадавы бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці.
4. Аб размеркаванні прыбытку ААТ «НКФА «АРІП» за 2022 год.
5. Аб выплаце дывідэндаў за 2022 год.
6. Аб павелічэнні памеру статутнага фонду ААТ «НКФА «АРІП».
7. Аб зацвярджэнні змяненняў у Статут ААТ «НКФА «АРІП».
8. Аб разглядзе справаздач аб выніках праведзенай самаацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Назіральнай Рады, унутранай ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Праўлення ААТ «НКФА «АРІП» і ўнутранай ацэнкі эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання ААТ «НКФА «АРІП» па выніках 2022г.
9. Аб узнагародзе членам Назіральнай Рады і Рэвізійнай камісіі за выкананне імі сваіх абавязкаў.
10. Аб выбранні членаў Назіральнай Рады ААТ «НКФА «АРІП».
11. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «НКФА «АРІП».
Дакументы па пытаннях парадку дня будуць накіраваны акцыянерам не пазней за 10 сакавіка 2023 года з дапамогай паштовай сувязі і (або) з дапамогай Сістэмы міжведамаснага дакументазвароту.
Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у Сходзе, будзе праводзіцца з 8.45 31 сакавіка 2023 года на падставе сканкопій дакументаў, якія сведчаць асобу і пацвярджаюць іх паўнамоцтвы, накіраваных у ААТ "НКФА "АРІП" з электроннай пошты, зарэгістраванай у даменным імя акцыянера, на адрас электроннай пошты a.duka@raschet.by.
З інфармацыяй аб дзейнасці ААТ «НКФА «АРІП» можна азнаёміцца з 10.03.2023 па 31.03.2023 уключна па адрасе:
220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Талстога, д. 6, 3 паверх, к. 303, з панядзелка па чацвер з 09.00 да 11.30 і з 13.30 да 17.00, у пятніцу з 09.00 да 12.30 і з 13.30 да 15.00.
У выпадку накіравання для ўдзелу ў Сходзе прадстаўніка акцыянера, гэты прадстаўнік павінен мець адпаведную даверанасць.