Дополнительное меню

Электронны зварот

Электронныя звароты ў ААТ ”Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ”АРІП“ накіроўваюцца толькі з дапамогай рубрыкі ”Электронныя звароты“.

Электронныя звароты грамадзян, якія накіроўваюцца ў ААТ ”Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ”АРІП“, павінны ўтрымваць:

  • найменне арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія накіроўваюцца ў ААТ ”Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ”АРІП“, павінны ўтрымваць:

  • найменне арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Электронныя звароты разглядаюцца не пазней пятнаццаці дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, − не пазней аднаго месяца.

Да электронных зваротаў могуць прымацоўвацца дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы пра вынікі папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, патрэбныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах). Дадзеныя дакументы могуць быць прымацаваны ў форме файлаў у наступных фарматах: .doc, .docx, .rtf, .tif, .jpeg, .pdf, .jpg, .tiff.

Заяўнік мае права на адкліканне свайго электроннага звароту ў ААТ ”Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ”АРІП“ шляхам падачы пісьмовай заявы або накіроўвання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Звесткі, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную або іншую падахоўную законам тайну, не падлягаюць падаванню на падставе электронных зваротаў.

Электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Адказ ААТ ”Небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ”АРІП“ на зварот або вырашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар, размешчаны ў падраздзеле "Папулярныя пытанні“. Адказы (апавяшчэнні) на такія звароты не накіроўваюцца.

Абарона ад спаму: *
адпраўка цi ачыстка формы:
ДАСЛАЦЬ паведамленне
ачысціць форму
Абарона ад спаму: *
адпраўка цi ачыстка формы:
ДАСЛАЦЬ паведамленне
ачысціць форму