Аб кампаніі

Адкрытае акцыянернае таварыства «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора» (ААТ «НКФА «АРІП») створана ў 2016 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2015 № 478 «Аб развіцці лічбавых банкаўскіх тэхналогій».

Наша місія: «Мы ўдасканальваем лічбавыя падыходы і садзейнічаем даступнасці плацежных паслуг».

Бачанне развіцця: АРІП — зручная і надзейная экасістэма ў сферы плацежных паслуг, якая забяспечвае паўсядзённыя патрэбнасці кліентаў.

Мы ставім перад сабой амбіцыйныя мэты па стварэнню на аснове асобных напрамкаў адзінай высокатэхналагічнай інтэграванай платформы для эфектыўнага забеспячэння плацяжоў, ажыццяўлення разлікаў, прадастаўлення інфармацыі ў рамках агульнадзяржаўных праектаў, якая садзейнічае лічбавай трансфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

Плацежная сістэма ў АРІП
Сістэма, якая аб'ядноўвае вялікую колькасць арганізацый і дае магчымасць аплаты за тавары, паслугі і плацяжы ў бюджэт. У АРІП плацяжы даступныя як фізічным, так і юрыдычным асобам.
Для бізнесу: даступнасць аплаты паслуг ва ўсіх тэрміналах банкаў і аддзяленняў паштовай сувязі, уніфікаваны працэс ажыццяўлення плацяжу, аператыўнае атрыманне інфармацыі аб учыненых плацяжах і гарантаванасць разлікаў.
Для фізічных асоб: бяспечны і хуткі спосаб аплаты паслуг без камісіі, даступнасць аплаты ва ўсіх пунктах здзяйснення плацяжоў у любы час у любым зручным месцы.
АІС «Разлік-ЖКП»
Адзіная агульнарэспубліканская інфармацыйная сістэма па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі.
Для налічваючых арганізацый: уніфікацыя ўліку, разліку і налічэння платы за ЖКП, празрыстасць разліку з пастаўшчыкамі паслуг, фарміравання даных для складання справаздачнасці, інфармацыйнае ўзаемадзеянне са знешнімі праграмнымі прадуктамі для атрымання/перадачы інфармацыі.
Для фізічных асоб: прастата і зручнасць аплаты камунальных паслуг праз АРІП, роўная магчымасць карыстацца ўсімі сэрвісамі па інфармаванні, спосабамі аплаты незалежна ад пастаўшчыка паслугі, пераліку заключаных дагавораў.
Міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі
Гэта сістэма, якая выкарыстоўваецца для выдаленай ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і падавання ім паслуг з дапамогай лічбавых каналаў абслугоўвання.
Для бізнэсу:пашырэнне кліенцкай базы; эканомія часу супрацоўнікаў фронт-офіса і кліентаў; упэўненасць у дакладнасці дадзеных кліентаў; магчымасць укаранення новых прадуктаў, даступных для выдаленага афармлення кліентамі.
Для фізічных асоб: магчымасць стаць кліентам банка ці іншага ўдзельніка фінансавага рынку, не выходзячы з дому; выкарыстоўваць адзін уліковы запіс для ўваходу ў розныя прыкладанні; доступ да паслуг 24/7.

Изменение настроек cookie-файлов
Сookie-файл — текстовый файл, сохраненный в браузере компьютера (мобильного устройства) пользователя интернет-сайта при его посещении пользователем для отражения совершенных им действий, используемые для обеспечения или повышения работоспособности сайтов, а также для получения аналитической информации.
  • Файлы, осуществляющие хранение информации для обеспечения функционирования веб-ресурсов, информацию о выборе пользователя относительно принятия/отклонения cookie-файлов и не использующие какую-либо информацию о пользователе, которая может быть использована в маркетинговых целях или для учета посещаемых сайтов в сети Интернет. Отключение данного типа cookie-файлов может привести к ограничению доступа пользователя к функциональным возможностям веб-ресурса

  • Файлы, осуществляющие хранение информации о выборе пользователя (имя пользователя, язык, регион и т.д.). Отключение функциональных cookie-файлов не оказывает влияния на работу веб-ресурса.

  • Файлы, предназначенные для оценки работы веб-ресурсов и осуществляющие хранение информации о пользовательских предпочтениях и наиболее просматриваемых страницах веб-ресурса. Отключение аналитических cookie-файлов не оказывает влияние на работу веб-ресурса.

С перечнем обрабатываемых cookie-файлов можно ознакомиться в Политике обработки cookie-файлов в ОАО «НКФО «ЕРИП»

Согласиться
Loading...