Face Pay

Аплата па шаблоне твара

без выкарыстання дадатковых прылад
Аплата з дапамогай біяметрычнага шаблону твара — гэта новы і просты спосаб узаемадзеяння паміж кліентам і прадаўцом. Тэхналогія аплаты тварам дазваляе хутка і проста здзейсніць пакупку без выкарыстання банкаўскай карты, наяўных або мабільнага тэлефона. Усё, што неабходна зрабіць вашаму кліенту гэта зарэгістраваць свой біяметрычны шаблон у дадатку мабільнага банка.
Такім чынам, банкаўскі рахунак вашага пакупніка будзе прывязаны да яго біяметрычных дадзеных, а менавіта да шаблону твара. Пры аплаце камера распазнае выяву асобы плацельшчыка і супастаўляе яго з банкаўскім рахункам. Калі дадзеныя супадаюць, аплата праходзіць.

Плюсы выкарыстання біяметрыі пры аплаце

Высокі ўзровень бяспекі
  • біяметрычныя прыкметы чалавека непаўторныя, што зводзіць да мінімуму колькасць памылак пры апазнаванні
  • біяметрыя — гэта значна больш дасканалая сістэма абароны фінансаў, чым ПІН-коды і СМС ад банка
  • дадзеныя біяметрычных характарыстык немагчыма страціць ці забыць
Хуткасць аплаты тавараў і паслуг
  • аплата не патрабуе лішніх дзеянняў — дастаць карту, тэлефон, паднесці/правесці, вярнуць на месца
  • дастаткова проста павярнуць твар да інтэрфейсу і выбраць на экране неабходны банк, з рахунку ў якім будуць спісаны грошы за аплату
Выгада аплаты
  • працэдура біяметрычнай аўтэнтыфікацыі простая і відавочная для кліента
  • не патрабуе асаблівых намаганняў з боку касіра
  • выключае верагоднасць памылкі пры падліку грошай, як гэта часам адбываецца пры аплаце наяўнымі

Як працуе FacePay

1 этап
Рэгістрацыя кліента з дапамогай мабільнага прыкладання банка
Стварэнне кантрольнага біяметрычнага шаблону па фота асобы плацельшчыка з прывязкай ідэнтыфікатара бягучага банкаўскага рахунку і / або іншага плацежнага інструмента.
1. У мабільным прыкладанні банка ў тэматычным раздзеле кліент
  • робіць фота (не дапускаецца загрузка захаваных фота)
  • выбірае банкаўскі рахунак ці іншы аплатны інструмент
  • паказвае ПІН-код

2. Банк перадае ў АРІП фота для фарміравання біяметрычнага шаблону асобы

3. АРІП правярае фота на вітальнасць і якасць, па выніку праверкі ствараецца біяметрычны шаблон асобы

4. Банк прысвойвае лічбавы ідэнтыфікатар плацежнага інструмента

Падключэнне кропкі абслугоўвання кліента

1. Падпісанне дамовы
Падключэнне да Сэрвісу E-POS
2. Атрыманне доступу да асабістага кабінета
Фарміраванне патрабавання на аплату, рэгіструюцца плацяжы ў рэжыме рэальнага часу
3. Размяшчэнне планшэта ў кропцы продажаў
Станоўка мабільнага прыкладання і плацежнага тэрмінала
4. Інтэграцыя касавага ПЗ (пры неабходнасці)
Дадатковая інтэграцыя касавага ПЗ на базе архітэктуры REST API
2 этап
Аплата за тавары (паслугі) у пункце абслугоўвання кліента
Ідэнтыфікацыя плацельшчыка па фота і накіраванне ў банк запыту на здзяйсненне плацяжу
1. Кліенту фарміруецца рахунак для аплаты і прапануецца выбраць спосаб аплаты

2. Пры выбары спосабу аплаты Face-Pay АРІП на планшэце актывуецца плацежны дадатак

3. Кліент глядзіць у камеру планшэта для атрымання фота асобы

4.АРІП правярае фота на вітальнасць, супастаўляе з БКШЛ, па выніках праверкі кліенту адлюстроўваецца пералік банкаў, па звестках якіх знойдзены супадзенні

5. Кліент выбірае банк для здзяйснення плацяжу

6. АРІП накіроўвае запыт у банк на здзяйсненне плацяжу
Изменение настроек cookie-файлов
Сookie-файл — текстовый файл, сохраненный в браузере компьютера (мобильного устройства) пользователя интернет-сайта при его посещении пользователем для отражения совершенных им действий, используемые для обеспечения или повышения работоспособности сайтов, а также для получения аналитической информации.
  • Файлы, осуществляющие хранение информации для обеспечения функционирования веб-ресурсов, информацию о выборе пользователя относительно принятия/отклонения cookie-файлов и не использующие какую-либо информацию о пользователе, которая может быть использована в маркетинговых целях или для учета посещаемых сайтов в сети Интернет. Отключение данного типа cookie-файлов может привести к ограничению доступа пользователя к функциональным возможностям веб-ресурса

  • Файлы, осуществляющие хранение информации о выборе пользователя (имя пользователя, язык, регион и т.д.). Отключение функциональных cookie-файлов не оказывает влияния на работу веб-ресурса.

  • Файлы, предназначенные для оценки работы веб-ресурсов и осуществляющие хранение информации о пользовательских предпочтениях и наиболее просматриваемых страницах веб-ресурса. Отключение аналитических cookie-файлов не оказывает влияние на работу веб-ресурса.

С перечнем обрабатываемых cookie-файлов можно ознакомиться в Политике обработки cookie-файлов в ОАО «НКФО «ЕРИП»

Согласиться
Loading...