З 1 кастрычніка 2024 года юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі атрымалі магчымасць значна спрасціць працэс уплаты за адміністрацыйныя працэдуры. Цяпер яны могуць праводзіць плацяжы праз сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання выкарыстоўваючы зручную і надзейную плацежную сістэму ў АРІП.
Новы механізм аплаты сваім кліентам даюць банкі нашай краіны. Для аплаты ў плацежнай сістэме ў АРІП даступна больш як 3200 адміністрацыйных працэдур, якія прадастаўляюцца 185 упаўнаважанымі органамі.
Такі шырокі выбар значна аблягчае ўзаемадзеянне бізнесу з дзяржаўнымі органамі, дазваляючы аператыўна выконваць абавязацельствы ў адпаведнасці з заканадаўствам. Цяпер, пры ажыццяўленні плацяжу ў АРІП, дзяржаўны орган – атрымальнік плацяжу ў электронным выглядзе, у тым ліку і ў рэжыме рэальнага часу, атрымлівае інфармацыю аб плацяжы. Гэта азначае, што плацельшчыкам пры аплаце ў АРІП больш не спатрэбіцца прадастаўляць завераную банкам копію плацежнага даручэння, што істотна эканоміць час і рэсурсы.
Такім чынам, новы сэрвіс не толькі спрашчае працэс выплаты адміністрацыйных працэдур, але і садзейнічае больш якаснаму ўзаемадзеянню паміж бізнесам і дзяржаўнымі структурамі. Мы ўпэўненыя, што ўкараненне гэтага сэрвісу стане важным крокам на шляху да далейшай цыфравізацыі і мадэрнізацыі дзяржаўнага абслугоўвання.
Сэрвіс плацяжоў для ЮА і ІП рэалізаваны ў выніку сумеснай работы ААТ «НКФА «АРІП», Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і банкаўскай супольнасці для выканання нормы падпункта 3.3 пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2023 года № 172 «Аб змене Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ».
Файлы, осуществляющие хранение информации для обеспечения функционирования веб-ресурсов, информацию о выборе пользователя относительно принятия/отклонения cookie-файлов и не использующие какую-либо информацию о пользователе, которая может быть использована в маркетинговых целях или для учета посещаемых сайтов в сети Интернет. Отключение данного типа cookie-файлов может привести к ограничению доступа пользователя к функциональным возможностям веб-ресурса
Файлы, осуществляющие хранение информации о выборе пользователя (имя пользователя, язык, регион и т.д.). Отключение функциональных cookie-файлов не оказывает влияния на работу веб-ресурса.
Файлы, предназначенные для оценки работы веб-ресурсов и осуществляющие хранение информации о пользовательских предпочтениях и наиболее просматриваемых страницах веб-ресурса. Отключение аналитических cookie-файлов не оказывает влияние на работу веб-ресурса.
С перечнем обрабатываемых cookie-файлов можно ознакомиться в Политике обработки cookie-файлов в ОАО «НКФО «ЕРИП»