Смартфон замест рыдара: пацвердзіце дадзеныя ў МСI ID-картай за некалькі секунд!

30 окт 2024
Навiны АРІП

21-22 кастрычніка 2024 года ў Мінску прайшоў ХХ Міжнародны форум па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «БАНКІТ-2024», які сабраў вядучых экспертаў у галіне лічбавай трансфармацыі банкаўскай і фінансавай галіны. Гэтае мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для абмеркавання ключавых пытанняў, якія датычацца развіцця фінансавых тэхналогій, бяспекі і зручнасці паслуг для кліентаў.

Адной з самых папулярных тэм форуму стала выступленне Ірыны Ігнатовіч, прадстаўніка ААТ «НКФА «АРІП», з дакладам «МСІ: крыптаграфія і біяметрыя - партнёры або канкурэнты?». У рамках свайго выступу яна прадставіла мабільны дадатак EID.BY, які кардынальна мяняе падыход да выкарыстання ID-карт у дыстанцыйных фінансавых сэрвісах.

З EID.BY вам больш не патрэбен фізічны рыдэр! Проста выкарыстоўвайце свой смартфон на базе АС Android, каб зэканоміць грошы і час пры пацверджанні дадзеных у МСІ. Больш не трэба шукаць бліжэйшы банк з рыдэрам або набываць яго самастойна - усё, што вам трэба, зараз прама ў вашай кішэні.

Акрамя пацверджання дадзеных у МСІ прыкладанне дазваляе:

  • афармляць банкаўскія прадукты дыстанцыйна. З EID.BY вы зможаце ўваходзіць у інфармацыйныя сістэмы банкаў і афармляць з дапамогай ID-карты крэдыты, дэпазіты і іншыя банкаўскія і фінансавыя паслугі;
  • падпісваць дамовы з дапамогай ЭЛП. Ствараць электронныя подпісы на аснове даных вашай ID-карты можна прама ў дадатку;
  • змяняць PIN-код і дзяліцца дадзенымі ID-карты праз месэнджэры і электронную пошту.

Выкарыстанне EID.BY гарантуе высокі ўзровень бяспекі. Дадзеныя карыстальнікаў надзейна абаронены з ужываннем складаных крыптаграфічных алгарытмаў, што робіць прыкладанне надзейным інструментам для працы з фінансавымі паслугамі.

Не выпусціце магчымасць спрасціць сваё жыццё! Даведайцеся больш падрабязна аб мабільным дадатку і запампуйце яго на сайце EID.BY. Для атрымання інструкцыі па пацвярджэнні дадзеных у МСI з выкарыстаннем мабільнага прыкладання пераходзіце па спасылцы.

Изменение настроек cookie-файлов
Сookie-файл — текстовый файл, сохраненный в браузере компьютера (мобильного устройства) пользователя интернет-сайта при его посещении пользователем для отражения совершенных им действий, используемые для обеспечения или повышения работоспособности сайтов, а также для получения аналитической информации.
  • Файлы, осуществляющие хранение информации для обеспечения функционирования веб-ресурсов, информацию о выборе пользователя относительно принятия/отклонения cookie-файлов и не использующие какую-либо информацию о пользователе, которая может быть использована в маркетинговых целях или для учета посещаемых сайтов в сети Интернет. Отключение данного типа cookie-файлов может привести к ограничению доступа пользователя к функциональным возможностям веб-ресурса

  • Файлы, осуществляющие хранение информации о выборе пользователя (имя пользователя, язык, регион и т.д.). Отключение функциональных cookie-файлов не оказывает влияния на работу веб-ресурса.

  • Файлы, предназначенные для оценки работы веб-ресурсов и осуществляющие хранение информации о пользовательских предпочтениях и наиболее просматриваемых страницах веб-ресурса. Отключение аналитических cookie-файлов не оказывает влияние на работу веб-ресурса.

С перечнем обрабатываемых cookie-файлов можно ознакомиться в Политике обработки cookie-файлов в ОАО «НКФО «ЕРИП»

Согласиться
Loading...